МАЙСТЭРСТВА ПЕДАГОГА – НА ВЫШЫНІ!
16.02.2021У межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяродзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-асветніцкага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” з 11 па 29 студзеня 2021 года прайшлі адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць”.
Удзельнікам гэтага мерапрыемства стала педагог дадатковай адукацыі Вольга Аляксандраўна Поршнева, якая прадэманстравала вопыт работы па выкарыстанню сродкаў мастацкай керамікі ў арганізацыі дзейнасці па этнакультурнаму выхаванню навучэнцаў у студыі “Гліняныя дзівосы”. Міжрэгіянальныя майстар-класы праводзіліся ў анлайн фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі. Майстар-клас ”Гліняны сувенір-падарунак “Козачка” Вольга Аляксандраўна праводзіла ва ўстанове адукацыі, затым яго відэазапіс быў размяшчаны на афіцыйнай старонцы ўстановы адукацыі ў YouTube, сайце ўстановы адукацыі. Усе гледачы змаглі аднавіць свае веды пра традыцыі святкавання Каляд, пазнаёміцца з творчымі работамі навучэнцаў студыі на тэму «Каляды», і атрымаўшы эмацыянальны зарад на творчую працу, засвоіць тэхналогію лепкі з гліны сувеніра “Козачка”.
Майстэрства педагога годна адзначана арганізатарамі мерапрыемства.